Обложка трека Зайцава капуста — Todar, WZ-Orkiestra, Lavon Volski
2:33

Todar, WZ-Orkiestra, Lavon Volski Зайцава капуста

Альбом · Вясёлка Над Плёсам · 2021

Скачать

Текст песни

Пад ялінаю кашлатай,
Дзе ручай вядзе гаворку,
Заяц палкай сукаватай
Ускапаў граду, як горку.
Пасадзіў на ёй расаду.
А дзе рэдка, а дзе густа,
Быў здаволены і рады:
Хай сама расце капуста!
Ён за паляны на паляну
Гойсаў цераз пні вясною;
Хоць бы раз на градку глянуў,
Хоць бы раз паліў вадою.
А пад восень сам дзівіўся:
Не патрэбны будуць бочкі,
Ні адзін качан не звіўся,
А ўсё дробныя лісточкі.

0:00 0:00