Обложка трека Бывайце здаровы — Я нарадзіўся тут, Todar
2:56

Я нарадзіўся тут, Todar Бывайце здаровы

Альбом · Я Нарадзіўся Тут · 2000

Скачать

Текст песни

Бывайце здаровы, жывiце багата
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты
У зялёнай дубраве мы начаваць будзем
І вашае ласкi вавек не забудзем

У вашай гасподзе шырокае поле
Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды
Каб плавалi з крыкам гусей карагоды

Каб жыта ў полi трубою вiлося
Каб сала ў хаце кубламi вялося
Штодзень у капусьце каб плавала скварка
Да скваркі часiнай вялася б i чарка

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Ня мала, ня многа - штогод па дзiцяцi
Ня будзьце вы крыўды яшчэ i за тое
Калi пашанцуе на год i па двое

Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьці
I езьдзіць мы будзем да вас часта ў госьці
Эй, хто на адведы
Эй, хто на радзіны
Вазіць караваі па дзьве паўасьміны

0:00 0:00