Обложка трека Я нарадзіўся тут — Я нарадзіўся тут, Todar
5:35

Я нарадзіўся тут, Todar Я нарадзіўся тут

Альбом · Я Нарадзіўся Тут · 2000

Скачать

Текст песни

Я нарадзіўся тут -
У краіне пад шэрым небам
Я нарадзіўся тут -
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба

Я нарадзіўся тут -
У краіне прапіскі і скручаных кранаў
Я нарадзіўся тут -
У краіне сотняў парушаных храмаў

Радзільня, дзіцячы садок
Школа ды інстытут
Я нарадзіўся тут
І я буду жыць тут
І я буду жыць тут
І я буду жыць

Я нарадзіўся тут
Дзе білет у адзін бок -
Гэта шанец для тых, хто ня згодны
Я нарадзіўся тут
Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна

Я нарадзіўся тут, тут
Таму гэта - мая краіна
Я нарадзіўся тут -
На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны

Радзільня, дзіцячы садок
Школа ды інстытут
Я нарадзіўся тут
О-о-о-о-о і я буду жыць тут
Ой, ой, я буду жыць тут
Ой, я буду жыць

Я нарадзіўся тут
Дзе нараджацца было небясьпечна
Я нарадзіўся тут
Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна

Я ведаю, што
Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля й палыну
Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі

Радзільня, дзіцячы садок
Школа ды інстытут
Я нарадзіўся тут
О-о-о-о-о і я буду жыць тут
О, о, я буду жыць тут
О, о, я буду жыць тут
О, о, я буду жыць тут
І я буду жыць тут

0:00 0:00