Я нарадзіўся тут, Todar, Вераніка Круглова Разьвітаньне з Радзімай
Альбом · Я Нарадзіўся Тут · 2000
Текст песни
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар
Край бацькоўскі, край мой беларускі
Я табе кажу на разьвітаньне:
""Да спатканьня, да сустрэчы""
Я табе кажу на разьвітаньне:
""Да спатканьня, да сустрэчы""
Водар закінутага саду
У небе зорка Мілавіца
Таямніцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сьніцца
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сьніцца
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ўначы пажар
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас з табой на мужны бой
Мая Радзіма - край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня - шлях змаганьня
Ростань на ростанях краіны
Раніць думкі шлях абраны
Прагне сэрца ў родныя мясьціны
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак
Вежы замкаў і палацаў
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца
Клічуць да сябе
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ўначы пажар
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас з табой на мужны бой
Мая Радзіма - край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня - шлях змаганьня
Воі прагнуць волі
Воля - сьвет і доля
Броні звон ды коні
Коні - кліч ""Пагоні""
Крочым з багны ночы
З ночы шлях прарочы
Зноў залунае наш штандар
Палыхне ўначы пажар
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас з табой на мужны бой
Мая Радзіма - край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня - шлях змаганьня
Золак, ахутаны туманам
Далягляды ў барвах бэзу
І гучаць нябёсныя арганы
І жывуць у сэрцы
І зьліваюцца ў гуках палянэзу
І жывуць у сэрцы
І зьліваюцца ў гуках палянэзу