Обложка трека А ў бары, у бары — Я нарадзіўся тут, Lavon Volski
2:32

Я нарадзіўся тут, Lavon Volski А ў бары, у бары

Альбом · Я Нарадзіўся Тут · 2000

Скачать

Текст песни

А ў бары, у бары
Тры дарожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй
Тры дарожанькі
Тудою ішлі
Тры жаўнерыкі
Гэй, гэй, гэй-гэй
Тры жаўнерыкі

А адзін з траіх
Наш прыгожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй
Наш прыгожанькі
Стаў, глядзіць жаўнер
Сумняваецца
Гэй, гэй, гэй-гэй
Сумняваецца

Па якой пайсьці
Надумляецца
Гэй, гэй, гэй-гэй
Надумляецца
Па адной пайсьці
Не пашэньціцца
Гэй, гэй, гэй-гэй
Не пашэньціцца

Павядзе на Ўсход
Скуль не вернецца
Гэй, гэй, гэй-гэй
Скуль не вернецца
Па другой пайсьці
Абняволіцца
Гэй, гэй, гэй-гэй
Абняволіцца

Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца
Гэй, гэй, гэй-гэй
Шлях той коціцца
Выбіраў жаўнер
Трэцю сьцежаньку
Гэй, гэй, гэй-гэй
Трэцю сьцежаньку

Бо вяла яна
У родну межаньку
Гэй, гэй, гэй-гэй
У родну межаньку
І запеў жаўнер
Той прыгожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй
Той прыгожанькі

А ў бары, у бары
Тры дарожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй
Тры дарожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй
Тры дарожанькі

0:00 0:00