Обложка трека Пісьмо птушак — Todar, WZ-Orkiestra, Бенька
3:04

Todar, WZ-Orkiestra, Бенька Пісьмо птушак

Альбом · Вясёлка Над Плёсам · 2021

Скачать

Текст песни

Лёг сняжок пушысты,
Белы, як папера,
А на снезе птушкі
У каляровым пер'і.
Снегіры, сініцы,
Галкі-забіякі
На паперы гэтай
Пакідаюць знакі.
Цэлую гадзіну
Дзеці прастаялі,
Што гэта за знакі –
І не адгадалі.
Падышоў дзядуля,
Акуляры – у рукі:
– Зараз адгадаем,
Дарагія ўнукі.
Гэта ж пішуць птушкі:
У іх няма кармушкі,
Просяць хоць бы трошкі
Зерняў, хлебных крошак.

0:00 0:00