Обложка трека Ратавалі страказу — Todar, WZ-Orkiestra
2:56

Todar, WZ-Orkiestra Ратавалі страказу

Альбом · Вясёлка Над Плёсам · 2021

Скачать

Текст песни

Скалынулася лаза,
На рацэ трывога:
Тоне, тоне страказа,
Трэба дапамога!
Не, не выплыве сама,
У вір яе адносіць.
Ні саломінкі няма
На рыбацкім плёсе.
Можна кінуць бы лісток,
Як масток
Пантонны,
Ды да прорвы толькі крок,
Мосцік там патоне.
– Сёстры, любыя, ратуйце,
пашкадуйце, пашкадуйце!
Страказа ляціць адна
І бярэ пад пахі;
Крыллем узмахне яна –
Ды дарэмны ўзмахі:
Не хапае сілы,
Бо намоклі крылы.
Тут другая падлятае
І сяброўку абдымае.
Вось і трэцяя за ёю,
І ляціць
Ляціць
Наверх
Грамадою,
Усёй сям'ёю –
Ужо чацвёрты ёсць паверх.
Потым пяты,
Шосты,
Сёмы.
Над ракою гул вясёлы.
А вада аж пеніцца,
Быццам кружыць верталёт.
Паднялі тапельніцу,
Уратавалі ад бядот.

0:00 0:00