Текст песни
Люблю наш край, старонку гэту
Дзе я радзілася, расла
Дзе ў першы раз спазнала шчасьце
Сьлязу нядолi праліла
Люблю народ наш беларускі
Хаціны ў зелені садоў
Залучаныя збожжам нiвы
Шум нашых гаяў і лясоў
І песьню родную люблю я
Што дзеўкі ў полі запяюць
А тоны голаса над нівай
Пераліваюцца, плывуць
Усё ў тым краі сэрцу міла
Бо я люблю край родны мой
Дзе з першым шчасьцем я спазналась
І з гора першаю сьлязой
Дзе з першым шчасьцем я спазналась
І з гора першаю сьлязой
Па-па-пара-пара-па-пара-пай
Па-пам-пара-па--пара-пай
Па-па-пара-пара-па-пара-пай
Па-пам-пара-па-пара-па