Обложка трека Беларуска — Я нарадзіўся тут, Вераніка Круглова
3:21

Я нарадзіўся тут, Вераніка Круглова Беларуска

Альбом · Я Нарадзіўся Тут · 2000

Скачать

Текст песни

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб'е
А буду ня менш за цябе я адважнай
Каб сілы дадаці табе

Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім
Як сэрца найлепшых сыноў
Гарыць то ж каханьнем для роднай старонкі
І спадчыны нашых дзядоў

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую
Каня накармлю, напаю
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб’е
А буду ня менш за цябе я адважнай
Каб сілы дадаці табе

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую
Каня накармлю, напаю
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю

0:00 0:00