Текст песни
Углядзіся па-над дахам хаты,
Нябачна промня сонца зноў,
А людзі ідуць нібы салдаты
З рання на працу ды дамоў.
Вакол пустыя быццам душы
І вочы поўныя пакут
Ператварыцца ў бога мушу,
Каб выратаваць родны кут.
Але навошта лезьці у неба,
Калі мы можам быць багамі.
Сумленне гонар - усё што трэба
Па краі пойдзем разам з намі.
Мы будзем клікаць да свабоды,
Мы будзем клікаць да жыцця,
Мы пераможам, разам зможам,
Не згвалтаваць ужо пачуцця
Мы будзем клікаць да свабоды,
Мы будзем клікаць да жыцця.
І разам з гукамі прыроды
Загінем у моры пачуцця!