Перейти к содержимому
Обложка трека Дым цыгарэт — Дрымон
5:16

Трек

Дрымон Дым цыгарэт

Альбом · Апошні · 2017 · Рок, Альтернатива

Скачать

Текст песни

Горкі дым цыгарэт абпаліў мне нутро.
Вецер брудны ў маёй галаве, вочы шкляныя зноў.
Две хвіліны такі, а здаецца даўно,
Бо ніколі ў жыцці у мяне не было такіх сноў.
Словы думкі мае, твой пакрыўджаны твар…
Твае словы ў руках у мяне, хвалі згубленых мар…
Вынік толькі адзін і няма думкі лепшай:
Too much sex and not enough protection

Пасівелі муры на дарогах старых,
Нерухома пад лавай ляжыць меч былых ваяроў…
Каб я мог узгадаць дух стагоддзяў нямых
У гонар твой закіпела б мая нерухомая кроў.
Але богі нас развялі па абшарах зямлі.
Спадзяюся, сустрэнемся зноў, толькі дзе ды калі!?
Вынік толькі адзін і няма думкі лепшай:
Too much sex and not enough protection

Чуў я крокі твае ды не бачыў нідзе,
Голас побач пачуў нават смех – цыгарэты усё.
Люстравалася ты у блакітнай вадзе,
Не знайшоў шлях у сэрца тваё, дзверы у забыццё.
Вежы ціха стаяць, завіруха крычыць,
Мне здалося, ты пальцы, каб грэць, а я сонца, каб стыць!
Вынік толькі адзін і няма думкі лепшай:
Too much sex and not enough protection

0:00 0:00