Текст песни
Ну і дзе ж ты маё сонейка,
Дзе ж ты знікла, дзе схавалася?
Я шукаю ды вышукваю,
Пра цябе людзей пытаюся.
А яны адказ не ведаюць,
Дзе ты знікла дзе схавлася...
Дык навошта ж за цябе тады
Столькі волатаў змагалася.
Зараз у зямлі яны ляжаць,
Побач з імі жонкі галосяць,
Ну а дзеці там гуляюцца -
Кроў іх помсты набываецца.
Дык скажы навошта, Сонейка,
Ты пакінула былых калек
Покуль у хованкі гуляешся
Знікне ў гэтым свеце чалавек.
Слухай, Сонца, ну і дзе адказ?
Выклікаю я на бой цябе!
Хай загіну, ці перамагу
Але проста так не пражыву!