Перейти к содержимому
Обложка трека Замежжа — Дрымон
3:36

Трек

Дрымон Замежжа

Альбом · Апошні · 2017 · Рок, Альтернатива

Скачать

Текст песни

Навокал усё нібы ў тумане,
Але у той жа момант драйв.
І ўсё, што было, неўзабаве
Прыносіць мне жыццёвы кайф,
Але я, я начамі не сплю

Усё навокал раздражняе
І ў той жа момант весяліць,
Нібы та гэта замінае,
І ў той жа час цікава жыць,
Але я, я начамі не сплю.

Ноч, замежжа, гарэлка, бязсонніца,
Аркуш паперы, асадка і гэта даўно.
Жаночай хваробай хварэю – не верыцца!,
Пазычце тампонаў, бо з думак ліецца лайно.


Прыхільніц я згублю немала,
Калі прыеду я дамоў.
Раней увагі не хапала
І дома будзе мала зноў,
Але я, я начамі не сплю.

Куды ісці, чаго баяцца?
Нібы застаўся без душы.
Чаму і за каго змагацца,
А сэрца цягне да мяжы,
Але я, я начамі не сплю.

Ноч, замежжа, гарэлка, бязсонніца,
Аркуш паперы, асадка і гэта даўно.
Жаночай хваробай хварэю – не верыцца!
Пазычце тампонаў, бо з думак ліецца лайно.


У іх магчыма падарожжа
За сотні тры а можа дзве,
У іх танней, у іх прыгожа,
А мы, прабачце, у лайне,
Але дома я, я начамі храплю.

Ноч, замежжа, гарэлка, бязсонніца,
Аркуш паперы, асадка і гэта даўно.
Жаночай хваробай хварэю – не верыцца!
Пазычце тампонаў, бо з думак ліецца лайно.

Ноч, ужо дома, гарэлка, бязсонніца,
Аркуш паперы, асадку згубіў я даўно.
Жаночай хваробай хварэў – не верыцца!
А думкі забыліся, што вылівалі лайно.

0:00 0:00