Текст песни
Неспатольна прага разлілася акіянам
Шчырым поглядам як крыніцай
Адрадзіўся сьвет
Паспытаўшы жывой глыток
Нам ужо не вярнуцца
А дай жа мне Божа,
Дай лепшае долі.
Убач свой адвечны сьвет
Зірнуўшы ў мае вочы!
Стань маёй душой
Ды сыграем разам
П’есу, што складзецца
Ў няўхільную баладу
Да дна
Келіх твайго жыця
Ссохнуў як уранку раса
Дай жа мне Божа лепшае долі
У маіх вачах убач свой адвечны свет
Ў іх зерне тваёй істоты
Дык навошта ж яно?
Раптам рухнуў мой храм
Змучыўшы рэшткі маёй душы
Як?
Дай мне адказ. Як мне ісці? Дзе мне шукаць?
Думкі
Думкі твае...
Як раней са мной.
Праз змрочныя веды
Свет ў начы мой пуць пракладзе да цябе
Бывай, бывай
Бывай душа,
Бывай, каханне
Засталася толькі ўлада.
А што ўлада без душы?
На расправу ўсім...