Текст песни
Цемра начная
Знік свет луны
Скавытаў вецер
Жыццё замерла
За тваёй душой
З'явіўся чорны крумкач
Быў надзелены ты дарам
Таемнай сілы
Збіўся са свайго шляху ў жыцці
Звярнуўся ты да змрочнай стараны
Кроў і гора былі вернымі слугамі
Тваёй магіі чорнай як крылы крумкача
Будзеш ты мой брат
На варце між міроў
Сотні гадоў
Продкі ды сястра маленькая
былі ясны сокалы
Звонкія іх галасы
Даўно сціхлі ў лютым вогнішчы
З тых пор пакою мне няма
Цемра начная цяпер мой храм
Дапамогі ў ёй я шукаў
Толькі родных воч не вярне яна...