Текст песни
Колькі каштуе любоў?
І што бярэ наўзамен
Прорва бясконцая
Прабірае сэрцы
Што бачаць яе ледзяныя вочы?
Не дасягнуць, і льецца няспынна кроў...
Блаславі мяне мой Гасподзь
Я твой сын - кроў і плоць,
Недасканалая частка твая
Страх твой маё імя...
Мой дар, мая ахвяра
Не набудзе літасць
Няхай у вогнішчы загіне нясцерпны мой боль -
Едкі боль
То імгненне шчаслівых хвілін -
Цяпло дарэмных аскепкаў надзей
Ад наканавання не увядзе
Блаславі мяне мой Гасподзь
Я твой сын - кроў і плоць,
Недасканалая частка твая
Страх твой маё імя...
Выбар назаўсёды за табой
Здольны тварыць свой лёс ты сам.