Текст песни
Першым разам, лепшым часам
Ствараў Каваль нас
З часціны свету
З часціны сонца і зямлі
Прывітаю новы свет
Дзіўны новы свет
Мне чарга пакінуць след
Непаўторны жыцця скласці сюжэт
Непаўторны скласці сюжэт...
Ты ўсміхаўся мне
Зберагі
Дух жывым
Праз фінал
Мой матыў
Хай зайграе
Памятай: калі на ростань доля прывядзе -
Не спяшайся, паслухай чулы голас ў грудзі
Паглядзі вакол
Што пачуеш?
Не існуе цудаў на Зямлі
Іх утвараюць
Думка старанная,
Настойлівы крок
Ты стварай свой ўласны цуд
Невялік наш час
Дарэмна яго не страць
Раскрываюцца сцяжыны лёсу ў руках.
Лёс хаваецца ў руках,
Не загубі свой шанц