Текст песни
Сыйду са сцежкі я тваей
Як цень з няведамага краю
Хоць і не вырву ўжо з грудзей
Таго з чым жыці сіл не маю
Судзіла доля мне сустрэць
Цябе як казку негаданую
Ды не судзіла доля мець
Пацехі з гэтага жаданай
Пракляцце нейкае вісіць
Над лёсам марным і сірочым
Ды рве і рве за ніцяй ніць
Якія з шчасцем злучыць хочуць
Нявольнік дум сваіх і сноў
Сябе самога раб няшчасны
Я скрозь жыццё адзін сам шоў
Пуціны не зазнаўшы яснай
І думаў што ўжо скаваў лёд
Мне ўсе жаданні і парывы
Што дажыву я сваіх год
Па-свойму вольны і шчаслівы
Так думаў Сталася не так
Душу збудзіла дзіўна з’ява
Чагось жадаць пачаў бядак
Штось згледзеў больш як смерць і слава
Інакш забілася ў грудзях
Сляпое прыспанае сэрца
Змяніў на кветкі церні шлях
І думаў шчасце ка мне рвецца
Але здалося гэта ўсё
Быў сон а ява засталася
Надзеі зорка ў небыццё
Як здань жывая праняслася
Зноў сам адзін як блудны цень
З далёкай вырваны каметы
Ідзі брыдзі і ноч і дзень
Навек згубіўшы ўсе прасветы
Каб мог душу ўзяць паказаць
Каб мог сабе сам вырваць грудзі
Тады б мо ты змагла паняць
Чаго паняць не хочуць людзі
Тады б мо каменем цяжкім
Маёй душы не надзяліла
Над сэрцам мела б жаль маім
Ды і ўздыхнула б над магілай
Комментировать