Перейти к содержимому
Обложка трека Галаву вышэй — Ivan Doroshenko
3:31

Трек

Ivan Doroshenko Галаву вышэй

Сингл · 2025 · Хип-хоп

Скачать

Текст песни

Фотаздымак чорным па беламу
З надпісам ззаду
Чэрвень сорак першага
Воблакиі адыходзяць у нябесную даль
І трава туманам засеяна
Дыхаць вельмі цяжка
Душа рвецца на кавалкі
З усіх бакоў чуюцца гарматы
Чорны воран над галавою маёй
Усё кружыцца
Кружыцца туманам захоплены
Не магу заснуць
Усю ноч атакі
Думка перамогі, перад вачыма родная хата
Дух вайны і скрыпенне зубоў
Па начах гонар свой ніколі і нікому не аддам
Ты беларус-значыць ўнутры вера
Крыж на грудзі-сьведчыць аб тваёй сіле
Ты не лякайся
Прыйшоў час наступлення
Ён сьвяты
І мы цяпер непераможны!

Галаву вышэй, нам здавацца яшчэ рана
Усьміхнісь-тут будуць жыць нашы дзеці
Праз тысячы, сотні, дзясаткі стагоддзяў
Будуць ведаць пра подзьвіг сваяго народу
Паглядзі ў нябёсы
Бачыш адлятаюць птушкі
Небасхіл не дае вадзіцы напіцца
Паглядзі на поле
Бачыш калоссі пшаніцы
Раздувае вецер
Краіна краіна ворагам не сьніцца!

Я ўнук вайны я нашчадак чэсьці
Нашчадак веры, сумленнасьці, храбрасьці
Нашчадак мудрасьці сьветласьці, вернасьці да сваёй радзімы
Божа ўратуй нас усіх!
Мае дзеці будуць усё ведаць самі
Што зямля не проста чорная, сырая
Што не здарма гвадзікі ў руцэ трымаем
І чаму дзень перамогі ў траўні адзначаем
Я не змагу забыць
І ніколі не забуду
Вас паважалі
І далей паважаць будуць
І не гледзячы на час
Які кіруе намі
Вас помнілі і помніць будуць
Я ўпэўнены дакладна
Калышыцца ў полі пераможны сьцяг чырвоны
Тут калісьці кроў пралівалі нашы продкі
І чорны воран віруе быццам ненармальны
Болей не будзе гора
Часіна мірная настала!

Галаву вышэй, нам здавацца яшчэ рана
Усьміхнісь-тут будуць жыць нашы дзеці
Праз тысячы, сотні, дзясаткі стагоддзяў
Будуць ведаць пра подзьвіг сваяго народу
Паглядзі ў нябёсы
Бачыш адлятаюць птушкі
Небасхіл не дае вадзіцы напіцца
Паглядзі на поле
Бачыш калоссі пшаніцы
Раздувае вецер
Краіна краіна ворагам не сьніцца!

Комментировать

0:00 0:00