Текст песни
Пайшоў Ясь наш на лужок
Накасіў атавачкі ён стажок
Пайшоў Ясь наш спачываць
І сваю Настулечку стаў чакаць
А Настулька не прыйшла
Маці дома ёй работачку знайшла
А Настулька не прыйшла
Маці дома ёй работачку знайшла
Пачакай, Ясенька, да пары
Аж да самай ночанькі, да зары
Пачакай, Ясенька, да пары
Аж да самай ночанькі, да зары