Текст песни
Піце гарэліцу, госцейкі, піце
Слаўную Ганначку нашу любіце
Першай з брыгадай яна уставала
Першай на поле ішла, працавала
Весела, госцейкі, песню спявайце
Песняю Ганначку нашу ўслаўляйце
Зорка, што свеціць ў яе, залатая
Хай ёй дарогу ў жыццё азарае
Танец хай стужкі вясёлкамі кружыць
Шчасце хай з нашаю Ганначкай дружыць
За маладых уздымаем мы чаркі
Ярка свяці, наша сонейка, ярка
Звонка, музыкі, ў цымбалы звініце
Коней вясельных ускачь не ганіце
Каб развітацца магла яна з намі
З полем, знаёмымі ёй каласамі
Весела, госцейкі, песню спявайце
Часта ў адведзіны вы прыязджайце
Будзем і мы, парадніўшыся з вамі
Частымі ў вашым калгасе гасцямі
Танец хай стужкі вясёлкамі кружыць
Шчасце хай з нашаю Ганначкай дружыць
За маладых уздымаем мы чаркі
Ярка свяці, наша сонейка, ярка