Текст песни
І сонца закацілась
За цёмныя лясы
Ўсе птушкі прызаціхлі
Не чутны галасы
Ўсе птушкі прызаціхлі
Не чутны галасы
Тры смелых партызаны
Аставілі лясы
Прыехалі у вёску
Заходзяць ў крайні дом
Там старая хазяйка
Сядзела за сталом
- Любезная хазяйка
Пусці нас начаваць
– Я рада вас прыняці
Ды нечым частаваць
Я ў печы не паліла
І хлеба не пякла
Сказала ім хазяйка
І плакаць пачала
– Аб чым, мамаша, плачаш
Аб чым ты слёзы льеш?
Няўжо ты свайго сыночка
Між нас не прізнаешь?
Старушка ўстрапянулась
Устала з-за стала
Сыночка распазнала
І крэпка абняла
– Мой міленькі сыночак
Дзе ж ты дагэтуль быў?
– Матуля дарагая
Радзіму бараніў
І сонца паказалась
Пагнаў вецер туман
З матулей расставаўся
Сыночак- партызан