Текст песни
Спарадзіла чачотачка семера дачок
Спарадзіла невялічка семера малых
І Аўгінню, і Аксінню
І Тацуху, і Насцюху
І Марыну, і Грыпіну
Сёмую - Хімку
Спарадзіўшы і ўзраціўшы, замуж аддала
Бадай тая чачотачка здарова была
А Аўгінню за Мірона
А Аксінню за Сапрона
А Тацюху за Дзяміда
А Насцюху за Спірыда
Радзівону Марыну
Харітону Грыпіну
Хімку за Кузьму
Як пачала чачотачка пасагі даваць
Як пачала невялічка ды ўсіх абдараць
А Аўгінні - паясок
А Аксінні - кажушок
А Тацюсі - пялёначкі
Насцюсі - суконачкі
Марыне - чаравічкі
А Грыпіне - рукавічкі
Хімцы - істужкі
Былі дзеўкі на вяселлі і малодзіцы
Былі старэнькія бабкі і удовіцы
Маня, Таня і Гануся
І Хадора, і Барбуся
І суседкі ўсе
Нанімала чачотачка скочну музыку
Нанімала невялічка капэлю усю
Варабейка - на скрыпіцы
Салавейка - на прітыцы
А сарокі - у прыскокі
А вароны - у далоні
Чорны галкі - у цымбалкі
Дробны пташкі - у свісташкі
Люба слухаць, як зайгралі
Музыку сваю
А чачотачка не гуляла - варыла асу
Доўга госці асу елі, пакуль не з'елі ўсю
Аж на трэцюю нядзелю
Госці дамоў захацелі
Дзякавалі за вяселле
Ехалі дамоў