Трек
Комба БАЛАДА АБ ПАРТЫЗАНЦЫ ГАЛІНЕ
Альбом · Анталогія Беларускай Народнай Песні - 2 · 2026 · Альтернатива
Текст песни
Над ракою ў спакою
Расцвітала каліна
А ў сяле за ракою
Вырастала дзяўчына
На каліну- маліну
Прылятала зязюля
Да дзяўчыны Галіны
Прыглядаўся Януля
За ракой, дзе Галіна
Сенажаці касілі
А ў сяле, дзе Януля
У паход затрубілі
Перастала каліна
У цвяточкі ўбірацца
Перастала Галіна
З сваім мілым відацца
Бедавала зязюля
Што цвяточкаў не стала
Бедавала матуля
Што дзяўчына прапала
Падняла восень хвалі
У рацэ пад калінай
Пайшлі ў бой партызаны
Там была і Галіна