Текст песни
А ў полі вярба
Пад вадой вада
Там хадзіла, там гуляла
Дзеўка малада
Дзеўка ад вады
Хлопец да вады
- Пастой, пастой, дзяўчыначка
Дай каню вады
- Рада б пастаяць
Каню вады даць
Мае босенькія ножкі,-
Сцюдзёна стаяць
- Я сніму парчу
Ножкі абвярчу
А назад як павярнуся
Боцікі куплю
- Пастой, пастой, дзяўчынка
Дай каню вады
Я сніму,сніму парчу
Ножкі абвярчу
А назад як павярнуся
Боцікі куплю
-Не купляй ты мне
А купі сябе
Ёсць у мяне татка, мамка
Яны купяць мне