Текст песни
Забалеў казак
Трэці дзень ляжыць
Да ў яго жы ніхто не пытае
Што ў яго баліць
Ой, баліць, баліць
Жывот, галава
Што астаюцца дробны дзеці
Жонка малада
Таварыш ты мой
Не жалуй мяне
Да бяры ж мае сівы волы
Пахавай мяне
Да бяры ты волы
Пахавай мяне
Бо ніхто жы мяне не ратуе
Ў чужой старане
Выйдзе к табе стара бабка
Стара бабка, родна матка
Будзе с табой вітаціся
Свайго сына пытаціся
Не кажы ты, што я убіўся
Ды скажы ты, што ажаніўся
Узяў жонку Марыначку -
Ў чыстым полі магілачку