Текст песни
Перапёлка
Трысцяно гняздзечка
Залато яечка
Перапёлка
Не вій ты гняздзечка
Блізка пры дарожцы
Перапёлка
Пастушкі пагоняць
Яечкі заберуць
Перапёлка
А звій ты гняздзечка
На зялёным дубе
Перапёлка
Вецярок павеіць
Дзетак пакалышыць
Ой, дзеванька
Не вій ты вяночка
Восень недалёчка
Ой, дзеванька
Сваточкі прыедуць
Цябе з сабой возьмуць