Трек
Комба ОЙ, ЗАКУРЭЛА, ОЙ, ДЫ ЗАДЫМЕЛА
Альбом · Анталогія Беларускай Народнай Песні - 2 · 2026 · Альтернатива
Текст песни
Ой, закурэла, ой, ды задымела
Ды сырымі дрывамі
Ой, няма як выйсці ды на белы свет
Нам за ворагамі
Сонейка ўзыдзе, сонейка зайдзе
Ды за лесам дубовым
А ты сеешь, сеешь, ды не прысядзеш
На полі скарбовым
Ой, вяльможныя спаць палягуць
А ты йдзі араці
І ў нядзелю маеш дзела
Некалі згуляці
Ой, вяльможныя спаць палягуць
А ты йдзі араці
І ў нядзелю маеш дзела
Некалі згуляці
Працуй
Во-ё, працуем, браты
Сабе ж сееш жыта жменю
Ячменю - другую
Спаздявайся панскай ласкі
Пан табе ўслугуе
Зарадзіла ў пана жыта
Павілося ў трубы
Толькі ты ці будзеш сыты
На сваім атрубе?
Ой, вяльможныя спаць палягуць
А ты йдзі араці
І ў нядзелю маеш дзела
Некалі згуляці
Ой, вяльможныя спаць палягуць
А ты йдзі араці
І ў нядзелю маеш дзела
Некалі згуляці