Текст песни
Эй, у лесе пры даліне
У нас сталася бяда
Эй, ў лесе пры даліне
У нас сталася бяда
Пры даліне ў гушчары
Калыхалісь камары
Дуб на дуба пахіліўся
І камар з дуба сваліўся
Пабіў камар патыліцу
Аб дубовую карыцу
Ой, пабіў камар бакі
Аб дубовыя сукі
Ды пабіў камар калені
Аб дубовыя карэнні
Высыпаліся ўсе зубы
Ды с камарыкавай губы
Ляціць муха ратаваць
Зімняй вадой адліваць
- Камарочку, родны браце
Як жа ж цябе ратаваці?
Пасылайце да аптэкі
Прынясіце добры лекі
У бальніцу завязіце
І мяне там палажыце
Там добрыя дактары
Вымуць душу без пары
- Камарочку, добры браце
Дзе ж мне цябе пахаваці?
- Не хавайце пры даліне
Бо выруюць мяне свінні
Не хавайце край дарогі
Бо дратаваць будуць ногі
Пахавайце ў цёмным лесе
Пры зялёненькім гарэсе
Будуць гарэхі шчыпаць
Камарочка ўспамінаць
А чый гэта такі помнік?
Ці маёр тут, ці палкоўнік?
Ні маёр тут, ні палкоўнік
А сам камар супакойнік