Перейти к содержимому
Обложка трека РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ — Комба
3:35

Трек

Комба РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ

Альбом · Анталогія Беларускай Народнай Песні -1 · 2026 · Альтернатива

Скачать

Текст песни

Вобразы мілыя роднага краю
Смутак і радасць мая
Што маё сэрца да вас парывае
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднага поля
Рэчкі, курганы, лясы
Поўныя смутку і жальбы нядолі
Поўныя сумнай красы

Чуецца гоман мне спелае нівы
Ціхая жальба палёў
Лесу высокага шум-гуд шчаслівы
Песня магутных дубоў
Вобразы мілыя, вобразы смутныя
Родныя вёскі і люд
Песні цягучыя, песні пакутныя
Бачу і чую вас тут

0:00 0:00