Перейти к содержимому
Обложка трека НАГНЕВАЛАСЯ ЖОНКА НА МУЖА — Комба
3:13

Трек

Комба НАГНЕВАЛАСЯ ЖОНКА НА МУЖА

Альбом · Анталогія Беларускай Народнай Песні -1 · 2026 · Альтернатива

Скачать

Текст песни

Нагневалася жонка на мужа
Залезла на печку, сказала: Нядужа
Мiленькi ходзiць, ручанькi ломiць
Мiла на печы анi не гаворыць

-Уставай, мiлая, прынёс табе пiва
- Дай ты, мiлы, спакой,бо я ледзьве жыва
Мiленькi ходзiць, ручанькi ломiць
Мiла на печы анi не гаворыць

-Уставай, мiлая, прынёс табе мёду
- Дай ты, мiлы, спакой, я не пiла зроду
-Уставай, мiлая, я прынёс гарэлкi
- Дай ты, мiлы, спакой, шукай сабе дзеукi

Мiленьки ходзiць, ручанькi ломiць
Мiла на печы анi не гаворыць
-Уставай, мiлая, я прынёс дубiнку
Я прынёс дубинку ды на тваю спiнку

Мiленькая устала, як i не ляжала
Абняла мiлога и пацалавала
- Дзякуй табе, мiлы, што ты дагадауся
На маю хваробу спосабу старауся
Бо мне не балела нi цела,нi косцi
Толькi я ляжала з вялiкае злосцi

Бо ў ёй не балела нi цела,нi косцi
Толькi яна ляжала з вялiкае злосцi

З вялікае злосці

0:00 0:00