Перейти к содержимому
Обложка трека СЕЕМ МЫ, СЕЕМ — Комба
3:24

Трек

Комба СЕЕМ МЫ, СЕЕМ

Альбом · Анталогія Беларускай Народнай Песні -1 · 2026 · Альтернатива

Скачать

Текст песни

Сеем мы, сеем пшанічку
Сеем мы, сеем яравую
Расці, расці, пшанічанька
Кусцістая, каласістая
Сеем мы, сеем лён кудравы
Сеем мы гонар наш і славу
Расці, лянок семяністы
Доўгі, чысты, валакністы
Сеем мы, сеем ячмень густа
Каб не было у свірне пуста
Расці, ячмень, ўсім на дзіва
З цябе каша, з цябе піва

Сеем мы, сеем канюшыну
Сеем мы, сеем чырвоную
Каб раслі нашы цяляткі
І каровы, і ягняткі
Сеем мы, сеем буракі ў полі
Сеем з кожным годам болей і болей
Каб цукровыя заводы
Прыбавілі асалоды
Сеем мы, сеем пшанічку
Сеем мы, сеем яравую
Будуць булкі добрым людзям
Караваі дзяліць будзем

0:00 0:00