Трек
Комба АБАРОНЦАМ РОДНАЙ ЗЯМЛІ
Альбом · Анталогія Беларускай Народнай Песні -1 · 2026 · Альтернатива
Текст песни
У кожны міг, у кожны час
Душою, сэрцам я між вас
Браты мае, байцы-сябры
Зямлі святой багатыры
Вялік прастор, шырок прасцяг
На сотні міль пралёг ваш шлях
І ўсё, што ў нас святога есць
Радзіма, воля, слава, чэсць
Мы пранясём праз гром, агонь
Варожых сіл раскрышым бронь
Другіх дарог нам больш няма
Сыноў жа цьмы агорне цьма
Байцы-сыны, сябры, браты
Мы выпаўнім наш доўг святы
Байцы-сыны, сябры, браты
Мы выпаўнім наш доўг святы
І над раскутаю зямлёй
Узыдзем яснаю зарой