Текст песни
Вядомы спосаб даваць імёны
Вядомы спосаб усё змяніць
Я вызначаю свае законы
Я прымушаю рэальнасць быць
Ня трэба плакаць ня трэба болю
Ты хочас сонца – яму гарэць
Ты сам сабе прыдумляеш ролі
І гэта нават не мой сакрэт
Калі па Tv пакажуць выбух
Пажар паводку лайно тэракт
Ты зразумееш што нам не выжыць
У сэрца збоіць чарговы такт
Шыпяць у крамах тупыя кобры
Вісіць над горадам тлусты дым
О так я ведаю сьвет нядобры
Але мне добра любіць у ім
Мая свабода – свабода волі
Маланцы – бліскаць начы – знікаць
Раз я кахаю то ты ня здолеў
Мяне так сама не пакахаць
Гэй папарацы не шкоўкай бліцам
Мяне не зловіш ты ні на чым
Я прымушаю Сусьвет змяніцца
Сваім жаданнем і толькі ім
Заспяваем РазамProd. by Kolasiabrou
Прышчэпка ад вар'яцтваProd. by Kolasiabrou
Сапраўдны МудрэцProd. by Kolasiabrou
Змянi СябеProd. by Kolasiabrou
НебаProd. by Kolasiabrou