Перейти к содержимому
Обложка трека Прышчэпка ад вар'яцтва — Kola Siabroў
2:30

Трек

Kola Siabroў Прышчэпка ад вар'яцтва Prod. by Kolasiabrou

Альбом · Змяні Сябе! · 2026 · Прогрессив

Скачать

Текст песни

Дораных свабод няма
Не прашу – вазьму сама
Не прасі – аддам сама
Маю гонар
Ты ня ведаеш, чаму
Я дарую і каму
Аддаю сябе саму
Чыстым тонам

Я не прашу – бяру сама
Лепшай у спісе тваім няма
Я застануся ў салодкіх снах
Зоркай тваіх начэй
Я не прашу, бяру сама
Воля твая – сляпы падман
Ты не згадзішся, але трымаць
З часам усе лягчэй

Ты няўмееш аддаваць
Ты гатовы браць і браць
Сквапных цяжка утрымаць
Развітаннем
Ты бяры, ды не мяне
Ад мяне пачуеш “не”
І маленьне не кране на світанні

Тое “не” ці тое “так”
Хто аддаць, хто ўзяць мастак
Што аддасць сляпы лятак небу й зорам
Дораных свабод няма –
І мяне не затрымаць
Шкло ў руцэ давай ламаць
Смерць – не сорам

0:00 0:00