Текст песни
Лета. Табе не свеціць
Сонца. Адзіны вецер
Помніць у гэтым свеце
Першы назоў
Горад цябе забудзе
Людзі – яны як людзі
Судзяць, як быццам суддзі
Богі без тармазоў
Першым хацеў быць, Першым ужо стаў
Зорку не зачыніць, Плавіць яна метал
Варта ідзе спаць, Піць гаварыць, жыць
Кратам не затрымаць Зорку – яна гарыць
Лета. Рывок удалы
Сонца не хоча славы
Помніш, яе хапала –
Першы пабег
Горад. Пра што ты марыў?
Людзі і боль нездары
Судзяць цябе, і хмары –
Падае снег
Лета. Магло быць горай
Сонца, сьвятло і мора
Помніш, калісьці горы
Першы прарыў
Горад. Такі ўпарты
Людзі заснуць без жартаў
Судзяць, расклад ды карты
Лёс падарыў
Сапраўдны МудрэцProd. by Kolasiabrou
Раз і НазаўсёдыProd. by Kolasiabrou
НебаProd. by Kolasiabrou
Змянi СябеProd. by Kolasiabrou
Прышчэпка ад вар'яцтваProd. by Kolasiabrou