Перейти к содержимому
Обложка трека Яшчэ Адзін Год — Парк Скульптур
7:19

Трек

Парк Скульптур Яшчэ Адзін Год

Альбом · Возвращение · 2021 · Альтернатива, Экспериментальная

Скачать

Текст песни

Снежань зноў распачаў за імя барацьбу
Ён прымусіць снег з неба падаць
А старому пажоўкламу календару
Ўжо абрыдла з прыродай змагацца
Прыляціць з апазіцыі студзень да нас
З поўнай сумкай пустых абяцанняў
І народ, пашкадуючы страчаны час
Будзе млява казаць віншаванні

І гадзінніка стрэлка пяройдзе мяжу
Паміж знакамі рымлян/арабаў
Нават Санта ў Ляпляндыі ўскрые сваю
І налье сабе хуценька ў шклянку
І нічога не зменіцца ў гэтым жыцці
Нават з тымі, хто сёння не з намі
Бо кіроўцы аўтобуса йшчэ да пяці
Браць п'янчугаў і слухаць шарманку

Яшчэ адзін год
Растаіў, бы лёд
Ці вучымся мы?

Дзеля лепшага бачаньня шляху свайго
Цэнтар Менску ўвесь у павуцінні
А кіроўцы таму – як заўжды, ўсё адно
Яму ў родную б зараз хаціну
Там, напэўна, бацькі пасівелі на год
І старая схіліцца над фотам
Аб’яднаюцца ў ноч гэту ў цэлы народ
І вяскоўцы, й калгаснікафобы

Неўміручае кола закруціць Бог зноў
Калі кола спынілася трошкі
Легчы ў ложак спяшаецца хтосьці даўно
А камусьці дыван – лепшы ложак
Хтосьці пеў, і парвалася раптам струна
Але і без струны дасьпявалі
Святкаваці ня ўмее краіна славян
Каляндарнае гэтае свята

Яшчэ адзін дзень
Па коле ідзем
Дзе выйсце з яго?

І вяртаецца з мехам дадому пустым
Дзед Мароз, працаваўшы ў дзве смены
Адсвяткуе сярод табурэтак адзін
Адпачне, бо стаміўся ад дзетак
Хтосьці спаў, хтосьці еў, хтосьці піў ноч усю
Пераблытаўшы ўчора і сёння
Усе рады. І толькі бамжу аднаму
Не хапіла апошніх тры кроплі

Назаўжды птушкі ўласнае кінуць кубло
Не ўтрымаць іх ля пэўнае даты
І ад свята да свята мы цягнем жыццё
Ад народзінаў да пахавання
Раз'яднаецца потым дзівосны народ
Разбяжыцца па вёсках і месцах
З новым годам! І памятайма – цэлы год
Менш сякунды, паводле Эйнштэйна

Яшчэ адзін раз
Ці выйдзе у нас ?
Ці то ужо час ?

Яшчэ адзін год

0:00 0:00