Текст песни
Неба ты яснае, неба глыбокае
Што ты схавала ў сябе таямнічага
Неба празрыстае, неба далёкае
Неба ты белае, неба ты чыстае
Неба журботнае, неба самотнае
Дзе тваё сонейка, дзе яно, яркае
Неба высокае, неба турботнае
Дзе твае зорачкі, дзе твае хмарачкі
Неба задумнае, неба няшчаснае
Дзе твае дзетачкі, бедныя, хворыя
Неба свабоднае, неба няўласнае
Бачыш гісторыю беспаспяховую
Неба ты вольнае, неба ты хуткае
Але за кім ты ў пагоню спяшаешся
Неба ты кволае, неба ты смутнае
Але чаму ні на крок не спыняешся
Неба прыгожае, неба каханае
Як да цябе мне дайсці за жыцце свае
Неба чаканае, неба спатканае
Неба звычайнае, неба для кожнага
Неба шырокае і неахопнае
Неба ты роднае, неба стрыечнае
Неба вялікае, неба галоўнае
Неба бясконцае, неба ты вечнае