Текст песни
Яго сэрца з металу
Яго думкі з граніту
Ён нагой наступае
На зямлю, што пустая
Яго косці з бетону
Яго вочы шкляныя
Яго кроў з электронаў
Яго слёзы з вагонаў
Скажы, на што забыўся ты ў горадзе гэтым?
Ці ты проста хочаш казаць: “Я жыву ў Менску”?
Каб быць самым модным
Хадзіць каб па барах
У бруднай жыць зоне
Здзяйсняць свае мары
Яго зубы – плот з цэглы
Яго печань – лякарні
Яго ныркі – ліцэі
Яго вены – танэлі
Яго памяць з паперы
Яго скура ў заплатах
Яго лёгкія – дрэвы
Яго мара – паветра
Скажы, на што забыўся ты ў горадзе гэтым?
А можа, лепш застанешся на сваім месцы?
На сваім месцы
Каб піць самагонку
Капаць сваю бульбу
Каб быць дзесьці звонку
Не верыць у цуды