Текст песни
Калонай прыйшлі ў ланцугох
І шчыльнымі выйшлі радамі
Шукалі да шчасця дарог
І збочыць з іх потым жадалі
З балотаў, раўнін і лясоў
Дайшлі да двух мораў нарэшце
Паказвалі рускім лязо
І рускіх вучылі відэльцам
Аднасастаўныя сказы
Дзе перамога, дзе параза?
Дагэтуль мы ў першым класе
Ходзіць антыхрыст у расе
У роце схавалі язык
І мову схавалі у кнігах
Укралі ракет чарцяжы
І выгналі ў Піцер Скарыну
Дзяржавай былі цэлы год
на добрай нямецкай паперы
– А хто там ідзе
– Наш народ
Вось толькі аглухлі й аслеплі
З мядзведжых канцлагераў йшлі
Да самай мядзведжай мярлогі
Штампуем дасюль трактары
І будзем шчэ тысячагоддзе
Гандлююць ужо дзеці гор
З дзяцьмі партызанскага лесу
Ляцім да кастрычніцкіх зор
Ад зорак буйных Геркулеса