Текст песни
Няма сонца у небе
І людзёў на дарогах
Няма жалю у сэрцы
Пачуцьця у душы
Няма моцнага ветра
Няма дрэваў высокіх
Няма ежы ў талерцы
На стаянках – машын
Няма ў прышласьць надзеі
І няма спадзяваньня
Няма добрых шпалераў
А у лямпе – сьвятла
Няма розных падзеяў
I няма хвалявання
І няма любой веры
І нянавісьць сышла
Бо ёсць толькi ты
У далечынi
Няма хваляў на моры
Караблёў на паверхні
Няма ноччу сузор’яў
Няма рыбы ў рацэ
Няма чайкі ў прасторы
Без бурштына спіць бераг
Няма ёлак і соснаў
Няма моцы ў руцэ
Няма сэнсу і мэтаў
Няма фініша й старта
Няма цыклаў і межаў
Няма сьмерці й жыцьця
Няма глебы й паветра
Вось і я ўжо зьнікаю
У бязьмежжы сусьвета
Дзе нічога няма
Бо ёсць толькi ты
У маiм жыццi