Текст песни
Вецер уздымае
Ў неба два мяхі
Бачна, шмат тугі
Восень абяцае
Бо ідуць дажджы
Прыбіральшчыц мала
На квадратны метр
Каб з зямлі бруд сцерці
Шмат грахоў упала
Што чарней за смецце
Дзе мараль як у плінтуса
Там заўжды вышэй градусы
Там вужэй светаполгяды
Ну а зрэнкі – шырэй
Там адзіныя мінусы
Ў дна бутэлькі ёсць радыюс
Па якім хтосьці скоціцца
Ў цэнтр пекла хутчэй
Ім не трэба паэзія
Гарадской шэрай раніцы
Дзе утульныя офісы
Паглынаюць рабоў
Хопіць ім прозы вечара
Да гарэлкі адданасці
Алькагольнага ботэксу
Для іржавых мазгоў
Вецер не ўціхае
І лятуць дамы
Іх будаўнікі
Як дзяцей вітаюць
Быццам іх сыны
А хто іх стварае?
Людзі? Не яны
Хутка, як грыбы
Самі вырастаюць
З матухны-зямлі
Бомж ляжыць і бачыць
Дом над ім ляціць
Ён як закрычыць!
Ну а потым кажа
Трэба меней піць
Думае, устаўшы
Прыйдзецца шукаць
Месца, дзе паспаць
Бо дамы ўлятаюць...