Обложка трека Дастаткова — 20??
3:03

20?? Дастаткова

Сингл · 2025

Скачать

Текст песни

Страшэнна доўга хлусні паскуднай нас вучылі
Шукаць на роўным месцы ці яму, ці курган
Не азірацца – удалячынь хутчэй да мэты крочыць
Лічыць, што не запэцкаць брудам разумны твар
Не абыякава, але без дачынення
Калі дрыготка па скуры бегла ўверх
Людскі натоўп варыў густую кашу з маслам
А ў канцы пасёрбаў лыжкай вадзенькі кісель
Даволі часта ўволю нас кармілі
І зручнасць спакушала, і вабіла краса
А слова атрымаўшы, моўчкі прастаялі
Нянавісць жа між намі ўжо ракой цякла
Прыйшоў час пра сябе заявіць
Без інтрыгі і скандалу пошлага
Закончыць фразу, на якой асякліся
А меньшае ўзяць замест большага
Прыйшла пара ценяў гульні
Новаўвядзенняў і адкрыццяў важных
На белы свет глядзіце да трызненняў
А кісларод глытайце да вар’яцтваў вашых
(Да вар’яцтваў, да вар’яцтваў вашых)
(Да вар’яцтваў, да вар’яцтваў вашых)
(Да вар’яцтваў, да вар’яцтваў вашых)
(О-о-о-о, о-о-о-о)
(О-о-о-о, о-о-о-о)
(Да вар’яцтваў, да вар’яцтваў вашых)
(О-о-о-о, о-о-о-о)
(О-о-о-о)

0:00 0:00