Обложка трека Мая Яна — 20??
4:35

20?? Мая Яна

Сингл · 2025

Скачать

Текст песни

У адрас свой прымаю я
Адказ з прастору неабсяжнага
У ім вестачка аб тым
Што ёсць Яна… І шматкроп’е ў канцы
“Але адкуль жа ты прыйшоў?” –
Зноў паўтараю запыты
Эфір па-здрадніцку маучыць
Межы пошуку не звузіўшы зусім
Дайце дакладныя каардынаты!
Злавіць вецер падарожжа –
Невыканальная задача
Калі ў гавані стаіш на якарах
І чакаеш прыліву сіл
На адлегласці званка
Альбо ў сэрцы Шляху Млечнага –
Аб Ёй нічога не вядома
Але зоркалёт нясе мяне прэч ад Зямлі
Дайце дакладныя каардынаты!
Цягнуўся ззаду брудны шлейф
З гадоў мінулых расставанняў
А Яе крануць змаглі
Толькі думак нябачных ніці
На гарызонце зоркі чорныя
Усё цямней ззялі
Я ў прорву падаю за сонца прамянямі
Адкуль не маю шанцу на вяртанне
Дайце дакладныя каардынаты!

0:00 0:00