Текст песни
Ззяе быццам рэдкі самацвет
Прыгажэй за кветку архідэі
На плячах сваіх трымае свет
Увасабляе новыя ідэі!
Падуладны ёй любы праект
Быць пяшчотнай маці любай жонкай
Праяўляць бліскучы інтэлект
І спяваць прыгожа чыста звонка
Яна будуе свой лёс!
Натхняе на перамогі!
Што б новы дзень ні прынёс
Яна ня сыдзе з дарогі!
Узняцца на п'едэстал
Сям'ю надзейную скласці
У кожнай свой ідэал
Сваё жаночае шчасце
На зямлі бацькоўскай працаваць
Дзеля будучага пакалення
Марамі і справай аб'яднаць
Моцнай быць і множыць дасягненні!
Выбіраць любоў ляцець да зор
Пра сяброў і родных клапаціцца
Быць шчаслівай! Не губляць задор!
Домам і краінай ганарыцца!
Яна будуе свой лёс!
Натхняе на перамогі!
Што б новы дзень ні прынёс
Яна ня сыдзе з дарогі!
Узняцца на п'едэстал
Сям'ю надзейную скласці
У кожнай свой ідэал
Сваё жаночае шчасце
Ствараюць адзінае шчасце жанчыны
У кожнай свой значны уклад
Спазнала каб шчасце ўся наша Радзіма
Лагоду і згоду і лад!
У кожнай свой ідэал
Сваё жаночае шчасце