Перейти к содержимому
Обложка трека Spačatku Bylo Slova — Hok-key
4:21

Трек

Hok-key Spačatku Bylo Slova

Альбом · Kalasy Pad Siarpom · 2017 · Фолк, Хэви Метал

Скачать

Текст песни

Цераз спякоту – у лепшы сусвет
аддана і верна нясе запавет,
Каб перайначыць сваё існаванне нанова.

Вольны самотнік, сам сабе пан
Трымае абет, што колісь даў,
Мэта адна – ратаванне магутнага слова!
1) пад белым сонцам з сляпымі вачамі,
з патрэсканай скурай, як глеба пад намі,
бясконцай мудрасці ён гаспадар -
ваяр басаногі - сакрэта ўладар.

2) пад белым сонцам рэха нямое,
ваяр басаногі вядзе за сабою,
яго дар магутны - таемныя веды,
адным ратаванне – а іншым беды.

Цераз спякоту – у лепшы сусвет
аддана і верна нясе запавет,
Каб перайначыць сваё існаванне нанова.

Вольны самотнік, сам сабе пан
Трымае абет, што колісь даў,
Мэта адна – ратаванне магутнага слова!

Адны будуць забіваць, каб авалодаць ім!
Я буду забіваць, каб яго абараніць!
я бачу, я чую, вяду кожны раз размову начную.
я веру, што зможам i лёс наш усё ж пераможам.

Цераз спякоту – у лепшы сусвет
аддана і верна нясем запавет,
Каб перайначыць сваё існаванне нанова.

Самотнікі вольныя, самі паны
Трымаем абет, што колісь далі,
Мэта адна – ратаванне магутнага слова!

0:00 0:00