Текст песни
Колісь квітнеў дзіўны сад у сядзібе:
Яблычны водар ён ліў па вясне,
Там суцяшалі чуллівыя дрэвы,
Клікаў спакой нават там да сябе.
Калі аддалі загад яго знішчыць,
Імгненне адно – людзей праклялі…
Не шкадавалі ніводнае дрэва -
Значыць адплачваць прыйдзецца слязьмі.
Штогод збіраюць у тым месцы ахвяры.
Там паміж светаў сцёрта мяжа.
Трэба аддаць столькі, колькі забралі, бо
Кожнае дрэва – жывая душа!
Гінуць цяпер па капрызе бязвінна
Тыя, хто ажыццявілі загад.
Хутка са свету знікнуць павінны,
Знікнуць забыўшы дарогу назад.
Штогод збіраюць ахвяры капрызаў,
вынікі прагнасці і дурасці.
З-за простага глупства, хацення, вар’яцтва
душам не далі квітнець і расці !
Лей слёзы, памятай: дымка растане,
час немІнуча надыдзе і так…
лей слёзы, памятай: час твой настане -
у помсты і смерці яблычны смак!