Обложка трека Гэты вечар добры — ХараЧакра
5:48

ХараЧакра Гэты вечар добры

Сингл · 2022

Скачать

Текст песни

Гэты вечар добры
На маім стале
Запаліў усе свечы
Ды сыйшоў на не

Ноч смуглянкай чорнай
Стукае ў акно
А я размаўляю
Сам з сабой даўно

Ціхія напевы
Песні для душы
Гэта рэч адзіная
Заглушыць каб рык

Проста сёння золата
Я свае сабраў
Проста не працівіўся
Шчыра назіраў
За сабой
За сабой
За сабой

Хавайся, не хавайся
Але не ўбяжыш
Ад гэтага пытання
Ты ж чалавек, не мыш

Навошта гэта створана
Навошта ты жывеш?
Кахаеш, сорыш, мроіш
Глядзіш - ужо ёсць плеш

Да ты не бойся, сябра
Усе мы, як адзін
Ад гэтага пытання
Пакутуем, бяжым

І ёсць ужо адказы
У гэтай барацьбе
І першая задача
Палюбіць сябе
Палюбіць сябе
Палюбіць сябе
Палюбіць сябе
Палюбіць сябе

Зразумеў нарэшце
Мары не прагнаць
Каб пабыць шчаслівым
Трэба дараваць

Ворагам і блізкім
Матушке Зямле
І амону з плошчы
І Луке - Не

Ненавісць ды жорскаць
Прагна ды зайдросць
Шмат гадоў хаваюць
Нашу маладосць

Што казаць аб сэнсах
Кожнаму свае
Але не ляніся
Разумець сябе
Разумець сябе
Разумець сябе
Разумець сябе

Хавайся, не хавайся
Але не ўбяжыш
Ад гэтага пытання
Ты ж чалавек, не мыш

Навошта гэта створана
Навошта ты жывеш?
Кахаеш, сорыш, мроіш
Глядзіш - ужо ёсць плеш

Да ты не бойся, сябра
Усе мы, як адзін
Ад гэтага пытання
Пакутуем, бяжым

І ёсць ужо адказы
У гэтай барацьбе
Наступная задача
Дараваць сабе
Дараваць сабе
Дараваць сабе
Дараваць сабе
Дараваць сабе
Дараваць сабе

0:00 0:00