Обложка трека Памяці Юлія Таўбіна — ХараЧакра
13:38

ХараЧакра Памяці Юлія Таўбіна

Сингл · 2020

Скачать

Текст песни

Вечар...У горадзе вечар…Снягі пасінелі
Дрыжыць тэлефонная сець…
Толькі крокі па цёмных, шырокіх панэлях
І ўначы не пакінуць гручэць.


Маладзік у нябёсах блукае бязмежных
А на вуліцах - ноч…Мітульга
І ля бляжняй да нас трансфарматарнай вежы
Электрычных праменняў дуга


Знекуль чуюцца гукі фабрычнае песні,
Недзе дыша магутны матор
Вечар…У горадзе вечар…
А за горадам снежны прастор


Мой махнаты Дунай б’е хвастом ля парога
На прыганку завіўся пукаты гарох
За парканам удаль пралягае дарога
А за даллю ёсць многа прыгожых дарог


З тых дарог ёсць адна - вілаватай хадою
Мне з дзяцінства блукаць па ёй вырашыў лёс
Буду доўга хадзіць я сцяжынкаю тою
Пад прывабным і чыстым люстэркам нябёс
Пад прывабным і чыстым люстэркам нябёс


Пройдзе многа гадоў… Будзе гожага многа
Я вярнуся спачыць пасля цяжкіх дарог
Будзе зноўку Дунай біць хвастом для парога
І спадаць на прыганак пукаты гарох
І спадаць на прыганак пукаты гарох
І спадаць на прыганак пукаты гарох


Порах і дым! Порах і дым!
Вось што нам вызваліць і выратуе
І дасць тое шчасце, якога ты прагнеш
Стары чалавек, нібы статуя
Сонца ўзыйдзе, крывёю вымытае,
На дзень сёняшні, на дзень заўтрашні


Дайце дарогу нам - маладым!
Нам не жыць у цярпенні і згодзе
Мы прынясем Вам порах і дым -
Новага свету ўваходзіны
Мы паспрачаемся з песняй вякоў -
Мы ненавідзім тваіх мерцвякоў
Чуеш, вар’ят! Але ім
Мы абяцаем, што порах і дым
Мы прынясем за сабою!


Дайце дарогу нам маладым,
Дайце дарогу нам маладым,
Узрушаным барацьбою!
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым


Порах і дым! Порах і дым!
Вось што нам вызваліць і выратуе
І дасць тое шчасце, якога ты прагнеш
Стары чалавек, нібы статуя
Сонца ўзыйдзе, крывёю вымытае,
На дзень сёняшні, на дзень заўтрашні


Дайце дарогу нам - маладым!
Нам не жыць у цярпенні і згодзе
Мы прынясем Вам порах і дым -
Новага свету ўваходзіны
Мы паспрачаемся з песняй вякоў -
Мы ненавідзім тваіх мерцвякоў
Чуеш, вар’ят! Але ім
Мы абяцаем, што порах і дым
Мы прынясем за сабою!


Дайце дарогу нам маладым,
Дайце дарогу нам маладым,
Узрушаным барацьбою!
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым
Узрушаным барацьбою!
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым
Дайце дарогу нам маладым


Калі я буду паміраць
І рабіцца дакучным целам
А я хачу, каб гэта было не хутка
І я хачу жыць жыццем
Аднаму мне зразумелым
Жыццем, уласцівым толькі мне аднаму
Мне аднаму


Бачыць, як сонца смяецца на брудным агне
Акунаць свае цела ў халодныя ўлонні рэчак
Плысці па моры ў рыбачым чаўне
Хадзіць па полі сярод цнатлівых грэчак


Я хачу спатыкаць
Сяброў і таварышак
Маладых і старых
Хачу даверлівых жаночых пацалункаў
І моцных поціскаў мужчынскіх рук
Каб адчуванне жыцця меня не пакідала
Поўнае, шматкаляровае
Як вясёлкавы паўкруг
Вясёлкавы паўкруг


Хачу наведаць аграмадныя гарады
Далёкія краіны з мовамі чужымі
Я хачу, каб свет паветра
Сухазем’я і вады
Жыў, дрыжаў у кожнай дробнай маёй жыле
Маёй жыле


Каб мяне хвалявалі
Страты, здабыткі, развітанні і стрэчы
Как я мог сказаць пра сябе:
Я жыў, пакуль тэрмін мой не прайшоў
Каб мяне праціналі
Сваёй магутнасцю рэчы
Блізкіх маіх спадарожнікаў-таварышоў
Таварышоў


Хачу жыць падаючы
Але не занепадаючы
Высока паднятым сілай часоў
Здабыць сталае месца
На чале зямной. Ведаю свае заганы
Але гэта - мая задача
Мая задача


Мне дваццаць першы год
Жыццё не за, а перада мной
Мне дваццаць першы год
Дваццаць першы год
Дваццаць першы год
Жыццё не за, а перада мной
Жыццё не за, а перада мной
Жыццё не за, а перада мной


А калі - душаць цябе
Пачынаюць цкаваць, як шчанё
Гвалцяць дачок тваіх
Забіваюць сыноў тваіх


Тады бацькаўшчына
Перастае быць бацькаўшчынай
І ходзяць кругі перад вачыма
Жоўтыя, жотыя


А калі - гоняць цябе
Стагнаць пачынай
З голаду памірай
Калі адмоўлена ў працы


Хай тады тройчы праваліцца
Праклятая бацькаўшчына
Хай яна будзе для іншых
Ласкаваю бацькаўшчынай


Попел яе спапялі
Схапі яе чорная немач
І ўводзяцца ў слоўнікі
Дзве новыя грацыі - Імі і Эмі


Попел яе спапялі
Схапі яе чорная немач
І ўводзяцца ў слоўнікі
Дзве грацыі - Імі і Эмі
Імі і Эмі
Імі і Эмі
Імі і Эмі
Імі і Эмі
Імі і Эмі
Імі і Эмі
Імі і Эмі
Эмі Імі
Эмі Імі


Мой махнаты Дунай б’е хвастом ля парога
На прыганку завіўся пакуты гарох
За парканам удаль пралягае дарога
А за даллю ёсць многа прыгожых дарог


З тых дарог ёсць адна - вілаватай хадою
Мне з дзяцінства блукаць па ёй вырашыў лёс
Буду доўга хадзіць я сцяжынкаю тою
Пад прывабным і чыстым люстэркам нябёс
Пад прывабным і чыстым люстэркам нябёс


Пройдзе многа гадоў… Будзе гожага многа
Я вярнуся спачыць пасля цяжкіх дарог
Будзе зноўку Дунай біць хвастом для парога
І спадаць на прыганак пукаты гарох
І спадаць на прыганак пукаты гарох
І спадаць на прыганак пукаты гарох

0:00 0:00