Текст песни
Асенняя музыка траў. шчымліва-журботны матыў
Калі ён мяне напаткаў, не памятаю, забыў
Любая,што ж гэта ты мне прашаптала здалёк?
З дрэў ападаюць лісты на верасовы пылок
На ўсё, што у жыцці я спазнаў
На ўсё, што табе я нясу
На ціхую музыку траў, на ціхую музыку траў
На светла-шчымлівы наш сум
На ціхую музыку траў, на ціхую музыку траў
На светла-шчымлівы наш сум
Без хваляванняў і спраў нават і дня не пражыць
Асення музыка траў штогод нам журботней гучыць
Вабяць азёрныя далі ціхай вячэрняй парой
Дзе мы аднойчы шукалі папараць-кветку з табой
За ўсё, што у жыцці я спазнаў
За ўсё, што табе я нясу
За ціхую музыку траў, на ціхую музыку траў
За светла-шчымлівы наш сум